Tuesday, January 23, 2007

Новый альбом Tav.Mauzer


Tav.Mauzer - Радасьць

Апошні дыск мінулага году. Альбом, які чакалі ня менш за новыя плыткі ад грандаў беларускага року, хоць гэта і дэбютнік ад магілёўскага гурта. Магчыма таму і завецца ён - "Радасьць". Хоць па настроі яго цяжка назваць такім. "Маўзэр" вытрымаў пасьля тае перамогі немалую паўзу – музыкі падсабралі яшчэ прызоў (ляўрэатства на "Рок-кола", "Дэбют году" на "Рок-Каранацыі") і забясьпечылі тым самым гэтаму дыску неслабы перадпрамоўшн.

Альбом напраўду выйшаў моцны – насычаны гітарны "мясны" гук перамяжоўваюцца з электронікай, як таго вымагае сёньняшняя музычная мода. Тэксты – таксама на патрэбу часу ("Будзь тупым", "Беларусь будзе вольнай", "Ахвярую Беларусі"). "Маўзэры" знаходзяцца ў кантэксьце (прынамсі, беларускім). Пра такіх кажуць – "іх творчасьць сугучна з нашым часам". Магілёўцы выконваюць музыку вялікіх фэстывальных пляцовак у краіне, дзе магчымыя збольшага толькі невялікія канцэртнікі. Дарэчы, для камэрных выступаў будзе пасаваць ці не галоўны гіт альбому – "Калыханка". Пранізьлівая, абсалютная нехарактэрная ні для альбому, ні для творчасьці гуртоў гэтай музычнай плыні, у якой з інструмэнтаў гучаць адно толькі скрыпка ды акустычная гітара. Ужо вядомыя гіты "маўзэраў" тут набылі іншае гучаньне, хоць падаецца, што "Ахвярую Беларусі" у перазапісу нешта згубіла – ранейшая вэрсія хоць была з рэжачым вуха "воздухам", гучала больш пранікнёна. "Радасьць" слухаецца адным разам безь цяжкасьцяў, а з кожным іншым праслухоўваньнем у гэтых рыках, енках ды ўсхліпах Янкі Маўзэра заўважаеш усё болей сэнсаў. Для ўсіх тых, хто трымае руку на пульсу беларускай незалежнай музыкі.


--  Сумненню ўсякага роду можа палажыць канец толькі Дзейнасць.

3 comments:

  1. классный альбом. кому надо стучите, притащю

    ReplyDelete
  2. наконец-то сюда кого-то занесло....

    ReplyDelete