"…з школьных праграмаў выкідаюцца творы Н. Гілевіча, Р. Барадуліна, Г. Бураўкіна, выключаюцца са сьпісаў літаратуры для вывучэньня і пазакляснага чытаньня творы С. Алексіевіч, С. Законьнікава, В. Іпатавай, У. Арлова, М. Скоблы, В. Чаропкі і іншых, выключаюцца зь ілюстрацыйных матэрыялаў творы мастака А. Марачкіна. Манкурты замахнуліся на Купалу і Быкава, выкрасьліўшы з праграмы "Тутэйшых" і "Аблаву". Пры выкладаньні забаронена ўжываць назву пэрыяду "Літаратура нацыянальнага адраджэньня". "
Выключылі з праграмы "Тутэйшых" і "Аблаву" – зьдзек. Але забараніць ужыванне назву "Літаратура нацыянальнага адраджэньня" гэта вышэй за ўсе мае разуменні… Увогуле, як магчыма забараніць ужыванне пэўных словаў??? А тым более тых, якія адказываюць за гонар народа.
No comments:
Post a Comment